зніто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да знітаваць.
зніце́ць, ‑ее; зак.
Разм. Зрабіцца тонкім, кволым (звычайна пра націну, сцёблы некаторых раслін). Бульбоўнік зніцеў.
зніч, ‑у, м.
Святы агонь у язычнікаў. У іх [літоўцаў] бажніцах, у дубровах заўжды магутны Зніч гарэў. Ягоны водбліск пурпуровы навокал золатам мігцеў. Машара.
зні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Падаючая зорка. Недзе далёка ўперадзе прамільгнула знічка, праз некаторы час упала другая. Васілёнак. У небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — То знічка згасне залатая. Колас.
зніштажа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да зніштожыцца.
зніштажа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зніштожыць.
зніштажэ́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зніштожыць — зніштажаць.
знішто́жыцца, ‑жыцца; зак.
Разм. Тое, што і знішчыцца.
знішто́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і знішчыць. Як скінулі цара, то з воласці прыехаў нейкі чалавек і загадаў усім зніштожыць царскія партрэты... Чарот.
знішча́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць знішчальнага. Знішчальнасць удару. Знішчальнасць погляду.