Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

валкава́льнік, ‑а, м.

Спец. Машына, якая збірае высушаны фрэзерны торф у валкі.

валкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

Зграбаць скошаную збажыну, траву і пад. у ваякі. Разбівае, валкуе, нават складае ў копы гатовае сена самая маладая калгасная брыгада — піянеры і школьнікі. Якімовіч.

ва́лкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які добра і хутка ўвальваецца. Валкая шэрсць. Валкае сукно.

валлекава́тасць, ‑і, ж.

Наяўнасць валляка.

валлекава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З вялікім валляком. Валлекаватыя пеліканы рохкаюць са свінячай пацешнасцю. Брыль.

валлё, ‑я, н.

Пашыраная частка стрававода ў птушак, малюскаў і насякомых для накаплення ежы.

валлёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да валля.

валля́к, ‑а, м.

1. Пашырэнне шчытападобнай залозы пры базедавай хваробе.

2. Разм. Адвіслыя складкі падбародка.

3. Тое, што і валлё. Пярэсты прыгажун, надзьмуўшы валляк, пакручваўся на адным месцы і ўсё вуркатаў, вуркатаў. Даніленка.

валляко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да валляка.

валля́сты, ‑ая, ‑ае.

З вялікім валлём.