Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зі́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Халодны. Зімная вада.

зімо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для зімоўкі. Зімовачныя палаткі.

зімо́вішча, ‑а, н.

Месца або памяшканне, дзе зімуюць, жывуць або спыняюцца зімою; зімоўе, зімоўка (у 2 знач.). Спыніцца ў зімовішчы.

зімо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які бывае зімой, звязаны з зімой; зімні. Зімовы вечар. Зімовыя канікулы. □ Слупы дыму выцягваліся роўна, стромка, нібы падпіраючы невысокае зімовае неба. Лынькоў. Сіні зімовы змрок спускаўся над мястэчкам. Навуменка. // Які выкарыстоўваецца зімой, прызначаны для зімы. Зімовая шапка. □ [Вавёрка] знайшла старое дзятлава гняздо на елцы, куды і сабралася перанесці жалуды для зімовых запасаў. Якімовіч.

зімо́й, прысл.

У час зімы. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. Прыказка. Калі старанна косяць, то сена зімою не просяць. З нар.

•••

Зімой лёду (снегу) не дастаць гл. дастаць.

зімо́ўе, ‑я, н.

Тое, што і зімовішча; зімоўка (у 2 знач.). Зімоўе. Згорбленая хатка. І ў ёй гаворыць мне стары: «А ў рэчкі гэтай, браце, хватка — Загінуць можна без пары». Кусянкоў.

зімо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зімаваць.

2. Тое, што і зімовішча. Пабудаваць зімоўку.

зімо́ўнік, ‑а, м.

Памяшканне для захоўвання пчол зімой; імшанік.

зімо́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто застаўся дзе‑н. з якой‑н. пэўнай мэтай на зімоўку. Зімоўшчыкі савецкай антарктычнай станцыі «Мірны».

зімо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да зімоўшчык.