выкрыццё, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкрываць — выкрыць.
вы́крыць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.
1. Знайсці, выявіць каго‑, што‑н. Выкрыць патайное сховішча. Выкрыць браканьераў. □ Думаў Партыш і сам сабе дзівіўся: чаму да гэтага часу з такім актывам не выкрылі ворага, які стаяў упоперак дарогі новага жыцця. Няхай. // Зрабіць вядомым невядомае, сакрэтнае; раскрыць. Выкрыць сакрэты. Выкрыць злачынствы.
2. Растлумачыць скрыты сэнс, сутнасць чаго‑н. Выкрыць хітрыкі. Выкрыць самахвальства. Выкрыць хлусню. Выкрыць антынародны характар самаўладства.
вы́крычацца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Накрычацца ўволю; выказаць крыкам усё, што хацелася.
вы́крышаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выкрышыць.
выкры́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выкрышыцца.
2. Зал. да выкрышваць.
выкры́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выкрышыць.
вы́крышталізавацца, ‑зуецца; зак.
1. Вылучыцца ў выглядзе крышталяў.
2. перан. Прыняць выразную ўстойлівую форму. Выкрышталізаваўся характар.
выкрышталізо́ўванне, ‑я, н.
Працэс паводле знач. дзеясл. выкрышталізоўвацца і выкрышталізавацца.
выкрышталізо́ўвацца, ‑аецца.
Незак. да выкрышталізавацца.
вы́крышыцца, ‑шыцца; зак.
Паступова распадаючыся на дробныя кавалачкі, разбурыцца. Зубы выкрышыліся. Выкрышылася ад часу чарапіца.