выкрыва́нне, ‑я. н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкрываць — выкрыць.
выкрыва́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выкрыцца.
2. Зал. да выкрываць.
выкрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выкрыць.
вы́крык, ‑у, м.
Гучны адрывісты вокліч, крык. Шум, жарты, вясёлыя выкрыкі поўнага задавальнення поўнілі лазню. Колас. Хутка пачуліся грозныя выкрыкі стражнікаў: «Шырэй дарогу! Шырэй! Убок! Убок!» Пестрак.
выкры́кванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкрыкваць — выкрыкнуць.
2. Тое, што і выкрык.
выкры́квацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выкрыкваць.
выкры́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выкрыкнуць.
вы́крыкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што і без дап.
Голасна вымавіць, крыкнуць. Выкрыкнуць лозунг. Выкрыкнуць прозвішча. □ — Не смейцеся! — усхапіўшыся, выкрыкнуў Якім. Дуброўскі.
вы́крыты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выкрыць.
вы́крыцца, ‑крыецца; зак.
Выявіцца, раскрыцца, стаць вядомым. [Студэнт] ідзе і думае, што час ужо канчаць гэтыя начныя спатканні, пакуль усё не выкрылася. Сачанка.