звышкаштары́сны, ‑ая, ‑ае.
Які перавышае прадугледжаныя каштарысам расходы.
звышкаштары́сны, ‑ая, ‑ае.
Які перавышае прадугледжаныя каштарысам расходы.
звышлімі́тны, ‑ая, ‑ае.
Які перавышае вызначаны ліміт.
звышмагу́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вельмі вялікую магутнасць.
звышме́ткі, ‑ая, ‑ае.
Які мае вельмі дакладную меткасць.
звышмо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які адпавядае самай апошняй модзе, у вышэйшай ступені модны.
звышнарматы́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які перавышае ўстаноўленыя нарматывы.
звышнатура́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У містычным уяўленні — які не тлумачыцца натуральным чынам, не падпарадкаваны законам прыроды; дзівосны.
2.
звышні́зкі, ‑ая, ‑ае.
Вельмі нізкі (пра тэмпературы, частоты і пад.).
звышпла́навы, ‑ая, ‑ае.
Які перавышае прадугледжанае планам.
звышправадні́к, ‑а,
Метал або сплаў, які мае ўласцівасць пры вельмі нізкай тэмпературы поўнасцю траціць электрычнае супраціўленне.