звышнатуральны, ‑ая, ‑ае.

1. У містычным уяўленні — які не тлумачыцца натуральным чынам, не падпарадкаваны законам прыроды; дзівосны. Звышнатуральная істота. ▪ Сустракаюцца яшчэ людзі, якія вераць у звышнатуральныя з’явы, у сны. «Маладосць».

2. перан. Які перавышае звычайную меру чаго‑н.; незвычайны. Звышнатуральная сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)