зашы́цца, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.
Разм.
1. Забрацца ў куток, зацішнае, глухое месца і пад.; схавацца, затаіцца. Усё шчыльней ахутваў лясістыя горы цёплы туман — гэта радавала .. [Івана], так лягчэй было зашыцца ў лесе. Быкаў. Хлапчук зашыўся ў куток на печы і сцішыўся. Пальчэўскі. // Апусціцца, паглыбіцца ў што‑н. Зашыцца ў пясок. □ [Алёша] зашыўся з галавою ў сухі мох, як вожык, і заплюшчыў вочы. Якімовіч. Пацешны буксір, зашыўшыся па самы нос у ваду, напінаўся з усіх сваіх сіл і весела цягнуў .. баржу. Лынькоў. // перан. Цалкам аддацца якому‑н. занятку. Зашыцца ў работу.
2. Не справіцца з вялікай колькасцю работы ў пэўны тэрмін; закапацца. — Угаварваў дырэктар пасядзець у аддзеле кадраў, — смяецца Кайдалаў. — Дапамажы, кажа, аформіць працоўныя кніжкі, а то мы зашыліся. «Звязда».
зашы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.
1. Злучыць краі дзіркі, распоркі швом. Зашыць мяшок з мукой. □ Зашые [Анісім] адну дзірку, паложыць латку, прыгладзіць, глядзіш, — у другім месцы кажух разлазіцца. Колас. // Рамантуючы адзежу, запаліць дзіркі. Зашыць сукенку. Зашыць падраны рукаў.
2. Паклаўшы ў сярэдзіну чаго‑н., замацаваць швом. Распарола старая падкладку сваёй ватовай курткі. Зашыла туды сцяг. Якімовіч.
3. Спец. Забіць дошкамі, шалёўкай і пад. Зашыць франтон дошкамі.
зашэ́рхлы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які зашэрх; зацвярдзелы. На прадвесні, калі пад нагамі ўночы хрупасцеў зашэрхлы снег, Жэня правяла .. [Зыбіна] у партызанскі атрад. Мележ.
зашэ́рхнуць, ‑не; зак.
Разм. Зацвярдзець, накрыўшыся тонкім слоем лёду або падсохшы (аб гразі, глебе і пад.). Гразь зашэрхла. □ Мікіта спыніўся, не ведаючы, што рабіць: зверху як бы і зашэрхла [рачулка], а ступі — апынешся ў вадзе. Сачанка.
заюры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Разм. Пачаць юрыць.
зая́ва, ‑ы, ж.
1. Пісьмовая просьба, складзеная па ўстаноўленай форме. Падаць заяву. □ На заяве была напісана рэзалюцыя: «Даць разлік». Дадзіёмаў.
2. Чыё‑н. выказванне, паведамленне, звычайна катэгарычнае, рашучае. Зрабіць заяву. Выступіць з заявай.
зая́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да заяўкі, з’яўляецца заяўкай. Заявачная анкета. Заявачнае бюро.
заяві́цца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.
Разм. Прыйсці, з’явіцца куды‑н. (звычайна нечакана). Абодва заявіліся неўзабаве і, як згаварыўшыся, разам: Ляшчэня — брытагаловы, хударлявы, .. Бабейка — у чорным напаў вайсковым гарнітуры. Хадкевіч.
заяві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; што, аб чым, пра што або са злучн. «што» і без дап.; зак.
Паведаміць, сказаць аб чым‑н. адкрыта, катэгарычна. Заявіць аб сваім намеры. □ Даведаўшыся ад Міхася, што ён .. збіраецца ў Адэсу, старая заявіла: — І я паеду з мужыкамі. Не кожны дзень такое бывае. Б. Стральцоў. — Трэба зразумець, хто намі кіруе і чаму, трэба голасна заявіць аб сваім праве і падтрымаць гэтае права сілаю. Колас. // Паведаміць у якія‑н. органы. Заявіць у міліцыю. □ Праз хвілін дзесяць .. [Міхал] быў ужо ў сельсавеце і заявіў, што бачыў каля рэчкі труп. Чорны. [У Зосі] зусім даспявае намер: «Усё роўна ж заяўлю. Скажу заўтра ў хаце, што пайду бацькі даведацца, а сама пайду і заяўлю». Крапіва.
заяда́нне, ‑я, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. заядаць — заесці (у 2 знач.).
2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. заядаць — заесці (у 4 знач.).