зашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зашыць.
зашы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць шыкаць.
зашыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
Пачаць шыпець. // Прашыпець. У цішыні зашыпела пласцінка і зараз жа палілася цудоўная музыка. Алешка.
зашыро́кі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Празмерна шырокі, шырэйшы, чым трэба. Зашырокая сукенка. □ Пісталет гэты нейкі нялюдскі, дужа ўжо зашырокае дула. Лынькоў.
зашы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашываць — зашыць.
зашыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Засакрэціць з дапамогай шыфру, умоўных абазначэнняў. Зашыфраваць тэкст. Зашыфраваць тэлеграму.
зашыфро́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да зашыфроўваць.
зашыфро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зашыфраваць.
зашыфро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашыфроўваць — зашыфраваць.