Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выклю́чна,

1. Прысл. да выключны (у 2 знач.).

2. у знач. вылучальна-абмежавальнай часціцы. Толькі. Людзей паважалі выключна за іх баявыя якасці. Брыль.

выклю́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць выключнага, незвычайнасць. Выключнасць выпадку.

2. Наяўнасць лепшых якасцей у каго‑н. у параўнанні з іншымі; перавага над кім‑н.

выклю́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных нормаў.

2. Асаблівы, незвычайны; рэдкі. Справа мае выключнае значэнне. □ Людзі працавалі з выключнай напружанасцю — дзень і ноч. Шамякін. // Разм. Вельмі добры. Выключнае ўражанне. □ — Выключная юшка! — не ўстрымаўся Сярго, каб не пахваліць ежу. Гурскі.

3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі лапай асобы, калектыву ці рэчы. Выключная заслуга вучонага.

вы́ключыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Перастаць удзельнічаць у чым‑н. Выключыцца з жыцця калектыву. Выключыцца з гульні.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць дзейнічаць адключыўшыся. Святло выключылася. Матор выключыўся.

вы́ключыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Вывесці са складу чаго‑н. Выключыць з брыгады. □ [Старшыня] дамогся, што чатырох гультаёў выключылі з калгаса. Шамякін. // Выкрасліць, апусціць. Выключыць са спісаў.

2. Спыніць дзеянне чаго‑н. шляхам адключэння ці выключэння. Выключыць радыёпрыёмнік, матор. □ [Спадарожнік:] — Калі ласка, уключыце начнік, а гэту яркую лямпачку выключыце. Васілевіч.

выключэ́нец, ‑нца, м.

Разм. Той, каго адкуль‑н. выключылі. Парфен і кошыка ніякага не ўзяў: хай людзі не думаюць, што ў грыбы буднім днём выключэнец пайшоў, хай думаюць, што ў лясніцтве інтэрас мае. Лобан.

выключэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выключаць — выключыць.

2. Адступленне, адхіленне ад агульнага правіла; рэдкі выпадак. Як выключэнне. □ Гэты прынцып не дапускае ні выключэнняў, ні абмежаванняў. Радкевіч.

вы́клясці, ‑кляну, ‑клянеш, ‑кляне; зак.

Разм. Праклясці. Стары Прусак, якога выкляў бог І выракліся людзі,.. Убачыў неяк недарэчны сон. Валасевіч.

вы́кляты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выклясці.

выко́лванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выколваць — выкалаць.