Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́кіпець, ‑піць; зак.

Выпарыцца ў працэсе кіпення. [Жанчына] зменшыла агонь, каб не выкіпела ў кацялку страва. Гурскі.

вы́кіпяціць, ‑кіпячу, ‑кіпяціш, ‑кіпяціць; зак., што.

Кіпячэннем ачысціць; выварыць. Выкіпяціць бялізну.

вы́кіпячаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкіпяціць.

вы́кіраваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкіраваць.

вы́кіравацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

1. Разм. Выйсці, выехаць у пэўным кірунку. Даехаўшы да Вялікага скрыжавання, ..[аўтаматчыкі] выкіраваліся на шашу. Чорны. // Пралегчы ў якім‑н. кірунку. Вось дарога з пясчанага ўзгорка пакацілася ўніз і выкіравалася ў алешнік. С. Александровіч.

2. перан.; на каго. Разм. Стаць кім‑н., дасягнуць пэўнага чыну, пасады і пад. [Сцяпан Крыніцкі пра Быкоўскага:] Ён не [зусім] яшчэ зяць, але скора на яго выкіруецца. Купала.

вы́кіраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

1. Надаць неабходны кірунак. Выкіраваць статак у бок лесу. Выкіраваць воз на дарогу. □ Няўдаліца Сцяпан і тут не выкіраваў як трэба — утулкаю кола зачапіў за .. шула. Мележ.

2. перан. Накіраваць на належны жыццёвы шлях.

выкіро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выкіравацца.

2. Зал. да выкіроўваць.

выкіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкіраваць.

вы́клад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выкладаць (у 3 знач.), выкласці (у 4 знач.).

2. Пераказ чаго‑н. сваімі словамі. Інфармацыя, падпісаная Т. Апаценкам, была па сутнасці разгорнутым выкладам зместу «Кароткага нарыса гісторыі беларускага мастацтва» — лекцыі Шчакаціхіна, прынятай слухачамі са шчырым захапленнем і ўдзячнасцю. Ліс.

выклада́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкладаць.