Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адаро́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць адаронага; даравітасць, здольнасць. Характар Максіма Астаповіча яскрава адбівае ў сабе некаторыя істотныя рысы працоўнага беларуса — яго адаронасць, працавітасць, высакароднасць. Луфераў.

адаро́ны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і адораны (у 2 знач.).

адарфава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адарфаваць.

адарфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

З дапамогаю арфы выдаліць са збожжа мякіну, насенне пустазелля, смецце і пад.

адарфо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адарфаваць.

адарфо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; што.

Незак. да адарфаваць.

адары́ць, адару, адорыш, адорыць; зак., каго.

1. Тое, што і абдарыць. І [зямля] адарыла пладамі багатымі Працавітыя рукі шчаслівых людзей. Грахоўскі. / у перан. ужыв. Дзяўчына адарыла мяне цёплай усмешкай. Даніленка.

2. перан. Багата надзяліць якімі‑н. якасцямі, здольнасцямі, уласцівасцямі. Прырода адарыла яго паэтычным талентам.

адасабле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адасабляць — адасобіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. адасабляцца — адасобіцца.

адасабля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да адасобіцца.

2. Зал. да адасабляць.

адасабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да адасобіць.