Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

застраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Пачаць страляць.

застрамі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.

Увагнаць стрэмку. Застраміць палец. Застраміць нагу.

застрахава́ны і застрахо́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад застрахаваць.

застрахава́цца, ‑страхуюся, ‑страхуешся, ‑страхуецца; зак.

1. Застрахаваць сябе, сваю маёмасць. Застрахавацца на пяць год.

2. перан. Засцерагчы сябе ад небяспекі, ад чаго‑н. непрыемнага. Думкі [Саўкі] ідуць па двух асноўных лініях: першая — як практычна звязацца з партызанамі і другая — як застрахавацца ад іх на ўсякі выпадак. Колас.

застрахава́ць, ‑страхую, ‑страхуеш, ‑страхуе; зак., каго-што.

1. Правесці страхаванне каго‑, чаго‑н. Застрахаваць маёмасць. Застрахаваць жыццё. Застрахаваць карову.

2. перан. Засцерагчы ад небяспекі, ад чаго‑н. непрыемнага. Дзед Мікалай, каб застрахаваць сябе на ўсякі выпадак ад цяжкай работы, схадзіў у мястэчка да доктара. Якімовіч.

застрахо́ваны,

гл. застрахаваны.

застрахо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да застрахавацца.

2. Зал. да застрахоўваць.

застрахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да застрахаваць.

застрачы́ць ​1, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

Зашыць строчкай на машыне. Застрачыць складку.

застрачы́ць ​2, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак.

Разм. Пачаць страчыць.

застра́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. застрашваць — застрашыць.