Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

за́рыва,

гл. зарава.

зарыва́цца ​1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зарыцца.

зарыва́цца ​2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зарвацца.

зарыва́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да варыць.

зарыва́ць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зарваць.

зарыга́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Запэцкаць ванітамі.

зарыга́ць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць рыгаць.

з’арыгіна́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Паступіць арыгінальна, не так, як усе.

зарыда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць рыдаць.

з’арыентава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

1. Вызначыць па якіх‑н. арыенцірах сваё месца знаходжання або напрамак руху. Паходня прыбавіў кроку і ўжо больш з’арыентаваўся, перайшоўшы Свіслач .. і ўбачыўшы цёмныя шапкі дрэў гарадскога парку. Хадкевіч.

2. перан. Разм. Разабрацца ў чым‑н., вызначыць, як належыць дзейнічаць. Правільна з’арыентавацца ў падзеях.

з’арыентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

1. Адкарэкціраваць рух, размяшчэнне чаго‑н. па якіх‑н. арыенцірах. З’арыентаваць касмічную станцыю па Сонцы і Месяцы.

2. перан. Дапамагчы каму‑н. хутка разабрацца ў абставінах. Усё пісьменнікам прадумана, прадугледжана, каб пасяліць у чытача з першых жа старонак інтрыгу і з’арыентаваць яго на цярплівае даследаванне. Юрэвіч.

зарыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць рыкаць. // Азвацца рыкам. [Рабка] спынілася, цягуча зарыкала і павольна падалася назад да статка. Хомчанка.

зары́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць рыпаць. // Рыпнуць некалькі разоў запар. Хрыпла зарыпалі дзверы сянец, бразнула гучна клямка. Галавач.