Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

зару́бка ​1, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарубіць ​1.

зару́бка ​2, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарубіць ​2.

2. Р мн. ‑бак. Метка, знак, зробленыя сякерай, нажом і пад.; засечка. З дапамогай гір і пачка солі зрабілі новую шпалу на бязмене. Свежыя зарубкі, зробленыя напільнікам, паказвалі кілаграмы. Жычка.

зару́бліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарубліваць ​1 — зарубіць ​1.

зару́бліваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зарубіць ​1.

зару́бліваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зарубіць ​2.

зарубцава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які зажыў, зарубцаваўся. Зарубцаваная рана.

зарубцава́цца, ‑цуецца; зак.

Зажыць, пакінуўшы рубец, шрам (пра рану). Налівайка гэтым часам прабіўся, твар зарубцаваўся, ён прабаваў ужо хадзіць на пратэзнай назе. Гурскі.

зарубцо́ўвацца, ‑аецца.

Незак. да зарубцавацца.

зарудзе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які зарудзеў, зрабіўся рудым. Зарудзелы каўнер сарочкі. □ Бацька прыпаліў люльку, разы са тры чмыхнуў .., разглядаючы зарудзелыя ад табакі пальцы. Савіцкі.

зарудзе́цца, ‑еецца; зак.

Тое, што і зарудзець. Валасы ад сонца наперадзе зарудзеліся. Мележ.

зарудзе́ць, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца рудым; зрудзець. Папера ад сонца зарудзела.

заружаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які заружавеў, зрабіўся ружовым. На фоне заружавелай каронкі неба вырысоўваліся сілуэты будынкаў і калодзежных жураўлёў. М. Ткачоў.