Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

замыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замыка́ць — замкнуць.

•••

Кароткае замыканне — утварэнне кантакту ў электрычным ланцугу, якое звычайна выклікае аварыю электрычнай устаноўкі.

замыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замкнуцца.

2. Зал. да замыкаць.

замы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць мыкаць.

замыка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каго-што.

1. Незак. да замкнуць.

2. Ісці апошнім, знаходзіцца ў канцы калоны вайсковага злучэння і пад. Замыкаць шэсце. □ Чатыры коннікі замыкалі абоз. Колас.

замыка́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад замыкаць.

2. у знач. наз. замыка́ючы, ‑ага, м.; замыка́ючая, ‑ай, ж. Той, хто ідзе ў калоне апошнім. Праходзілі паўз крайнія хаты рэдкія бязладныя рады замыкаючых. Быкаў.

3. Дзеепрысл. незак. ад замыкаць.

замы́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад замыліць.

2. у знач. прым. Дужа спацелы, пакрыты пенай (пра каня). Я доўга вадзіў замыленага каня, каб ён аддыхаўся і не выцягнуў ногі. Нядзведскі.

замы́ліцца, ‑ліцца; зак.

Стаміцца, змучыцца, пакрыцца пенай (пра каня). Араць бы яшчэ нішто, каб конь сталы, а то .. бяжыць-бяжыць, што не справіцца за плугам ісці, засапецца, замыліцца, стане. Крапіва.

замылі́цца, ‑лю́ся, ‑лі́шся, ‑лі́цца; зак.

Разм. Падтуліць, сцяць вусны.

замы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Стаміць, змучыць (каня), увагнаць у пену.

замылі́ць, ‑лю́, ‑лі́ш, ‑лі́ць; зак., што.

Разм. Падтуліць, сцяць (пра вусны). [Сяргейка] нічога не адказаў Ясю, загадкава замыліў вусны, завярнуўся і гэтак жа павольна, як і раней, пайшоў дахаты. Шарахоўскі.

замы́львацца ​1, ‑аецца.

Незак. да замыліцца.

замы́львацца ​2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да замыліцца.

замы́льваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замыліць.

замы́льваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замыліць.

замыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чым.

Заварушыць губамі. Малое паварушылася і старанна замыляла ружовымі вусначкамі. Кулакоўскі. Конь выцягнуў шыю, замыляў губамі і пачаў чухаць старому [гаспадару] спіну. Ляўданскі.