Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

замутне́ць, ‑ее; зак.

Разм. Замуціцца, памутнець. Вада замутнела. Вочы замутнелі.

замутні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм. Тое, што і замуціць.

замухры́шка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑шцы, Т ‑шкай; ж.; Р мн. ‑шак.

Разм. пагард. Пра неахайнага, непрыгляднага чалавека.

замуці́цца, ‑муціцца; зак.

Зрабіцца мутным. Вада замуцілася. Вочы замуціліся. Розум замуціўся.

замуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.

Зрабіць мутным. Жучок-плывунец спрытна даў нырца і замуціў з дна ваду. Даніленка. Калі Васіль пераступіў парог цёплага памяшкання, духата ў хаце дала яму ў твар і замуціла свядомасць. Грамовіч.

•••

Вады (нікому) не замуціць — (нікому) не зрабіць шкоды.

заму́чаны ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад замучыць.

заму́чаны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад замуціць.

заму́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да замучыцца.

заму́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замучыць.

заму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Моцна стаміцца; знемагчыся, знясіліцца. Хлопцы замучыліся, доўга блукаючы па лясах у пошуках партызан. «ЛіМ».

заму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Закатаваць, давесці да смерці. Фашысты замучылі палонных. □ Цяпер не можа быць ніякага сумнення: гэта яны, гэта тыя, што замучылі яго маці, яго сястрычку. Лынькоў.

2. Прымусіўшы мучыцца ад чаго‑н., стаміць, знясіліць. Замучыць работай. Гора замучыла. Кашаль замучыў. □ [Караба] тут усіх замучыў: па восем гадзін падрад з кожным гутарыў. Асіпенка.