тамары́ск, ‑а і ‑у,
Тое, што і тамарыкс.
тамары́ск, ‑а і ‑у,
Тое, што і тамарыкс.
тамары́скавы, ‑ая, ‑ое.
Тое, што і тамарыксавы (у 1 знач.).
тамасшла́к, ‑у,
Шлак, які ўтвараецца пры спецыяльнай перапрацоўцы чыгуну ў сталь, змяшчае фосфар і таму выкарыстоўваецца як угнаенне, асабліва на кіслых глебах.
[Ад уласн. імя і слова «шлак».]
тама́т, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Тое, што і памідор.
2. ‑у. Паста, соус з памідораў.
[Ісп. tomate.]
тама́тавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і таматны.
тама́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да таматаў; прыгатаваны з таматаў.
та́машні, ‑яя, ‑яе.
та́мбур 1, ‑а,
1. Частка памяшкання (паміж знадворнымі і ўнутранымі дзвярамі), якая засцерагае ад пападання ў памяшканне халоднага паветра.
2. Закрытая пляцоўка пасажырскага чыгуначнага вагона.
3.
[Фр. tambour.]
та́мбур 2, ‑у,
Род вязання або вышывання вочка ў вочка.
[Фр. tambour]
тамбу́р 1, ‑а,
[Фр. tambour з араб.]
тамбу́р 2, ‑а,
Тое, што і танбур.
тамбурмажо́р, ‑а,
Галоўны палкавы барабаншчык у французскай арміі 17–19 стст. і ў рускай арміі 19 ст.
[Фр. tambour-major.]
тамбурмажо́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тамбурмажора, які належыць яму.