тамасшла́к, ‑у, м.

Шлак, які ўтвараецца пры спецыяльнай перапрацоўцы чыгуну ў сталь, змяшчае фосфар і таму выкарыстоўваецца як угнаенне, асабліва на кіслых глебах.

[Ад уласн. імя і слова «шлак».]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)