Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выздараўле́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. выздараўліваць — выздаравець; папраўка.

выздара́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выздаравець.

вы́зеленіцца, ‑ніцца; зак.

Стаць зялёным.

вы́зеленіць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Пафарбаваць у зялёны колер; запэцкаць чым‑н. зялёным.

вызіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вызірнуць.

вы́зірнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Выглянуць. [Незнаёмец:] — Вызірні па дарогу і палічы машыны, колькі іх ідзе? Чорны. З-за снежных хмар вызірнуў месяц. Гурскі.

вызнава́ць, ‑наю, ‑наеш, ‑нае; незак.

1. Незак. да вызнаць.

2. што. Адкрыта трымацца якой‑н. веры, вучэння, поглядаў і пад. Вызнаваць пратэстанцтва.

3. каго-што. Разм. Трымацца пэўнай думкі аб кім‑, чым‑н.; лічыць. Сярод усіх.. [Адам] вызнаваў сябе за лепшага. Чорны.

вы́знаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і з дадан. сказам.

Разм.

1. Тое, што і выведаць (у 1 знач.).

2. Тое, што і спазнаць. Вызнаць тайны акіяна — Вось імкненне іх [вучоных] і план. А. Александровіч.

вызнача́льнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць вызначальнага.

вызнача́льнік, ‑а, м.

Кніжн.

1. Тое, што сабою вызначае што‑н. Рытмічны вызначальнік.

2. Дапаможнік для вызначэння. Вызначальнік раслін.