тэрпе́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэрпенаў.
тэрпе́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэрпенаў.
тэрпенці́н, ‑у,
Смалістае рэчыва, якое выдзяляецца са ствала хвойных дрэў у месцах разрэзу і пры перагонцы дае шкіпінар і каніфоль; жывіца.
[Грэч. terebinthinos.]
тэрпенці́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэрпенціну, уласцівы яму.
тэрпе́ны, ‑аў;
Арганічныя рэчывы, якія знаходзяцца ў смале хвойных дрэў, эфірным масле, шкіпінары і выкарыстоўваюцца ў медыцыне, парфумерыі і пад.; вуглевадароды.
тэрцы́на, ‑ы,
Вершаваная форма, што складаецца з трохрадковых строф, у якіх сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі радкамі наступнай.
[Іт. terzina ад terza rima — трэцяя рыфма.]
тэ́рцыя, ‑і,
1. У музыцы — трэцяя ступень ад дадзенай у дыятанічнай гаме.
2. Друкарскі шрыфт, памер якога роўны 16 пунктам (6 мм), выкарыстоўваецца для набору загалоўкаў.
[Ад лац. tertia — трэцяя.]
тэрцэ́т, ‑а,
1. Ансамбль з трох выканаўцаў, пераважна вакальны; трыо.
2. Музычны твор або частка музычнага твора для трох выканаўцаў (галасоў, інструментаў) са сваёй партыяй для кожнага.
3. Вершаваная страфа ў санеце, якая складаецца з трох радкоў.
[Іт. terzetto ад лац. tertius — трэці.]
тэрыко́н, ‑а,
Конусападобны насып пустой пароды каля шахты.
[Фр. terri — пародны адвал і conique — канічны.]
тэрыко́нік, ‑а,
Тое, што і тэрыкон.
тэрытарыя́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пэўнай зямельнай прасторы, да тэрыторыі, звязаны з ёй.
•••