тэрмі́стар, ‑а, м.
Паўправадніковае супраціўленне, велічыня якога ў значнай ступені залежыць ад тэмпературы.
тэрмі́т 1, ‑у, М ‑міце, м.
Парашкападобная сумесь алюмінію з вокісламі некаторых металаў, якая пры гарэнні дае вялікую тэмпературу і выкарыстоўваецца ў тэхніцы і ваеннай справе.
[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня.]
тэрмі́т 2, ‑а, М ‑міце, м.
Перапончатакрылае насякомае гарачых краін, якое жыве згуртаваннямі ў вялікіх гнёздах і з’яўляецца шкоднікам драўніны.
[Ад лац. termes, termitis — жук-дрэваед.]
тэрмі́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэрміту 1, звязаны з выкарыстаннем яго. Тэрмітная з варка.
•••
Тэрмітная сумесь — тое, што і тэрміт 1.
тэрмі́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з выкарыстаннем цеплавой энергіі. Тэрмічны рэжым. Тэрмічнае дзеянне току. // Заснаваны на дзеянні цеплавой энергіі. Тэрмічная апрацоўка металаў. Тэрмічнае рэле. // Прызначаны для цеплавой апрацоўкі металаў. Тэрмічны цэх.
[Ад грэч. thermos — гарачы, цёплы.]
тэ́рмія, ‑і, ж.
Адзінка колькасці цеплыні, што выйшла з ужывання.
[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня.]
тэрмо́граф, ‑а, м.
Прыбор для аўтаматычнай запісу змен тэмпературы надвор’я.
[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і grapho — пішу.]
тэрмо́метр, ‑а, м.
Прыбор для вымярэння тэмпературы ў пэўных адзінках (градусах). [Наталля:] Пакажыце вашу тэмпературу. (Глядзіць на тэрмометр). Усё ў парадку. Я думала, ці можна вас адпраўляць. Крапіва. // перан. Пра тое, што вымярае, паказвае змены ў сферах грамадскага жыцця. [Фрэйда:] — Вялікі гонар быць на чырвонай дошцы. Вялікая ганьба — на чорнай. Чырвона-чорная дошка як бы тэрмометр нашай працы. Бядуля.
•••
Ставіць тэрмометр гл. ставіць.
[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і merteō — вымяраю.]
тэ́рмы, ‑аў; адз. няма.
1. Гіст. Грамадскія лазні ў Старажытным Рыме з заламі для спорту, сходаў і пад.
2. Спец. Падземныя воды і крыніцы, якія маюць тэмпературу вышэй 20°C.
[Грэч. thermē — цяпло, гарачыня.]
тэро́р, ‑у, м.
Палітыка расправы з палітычнымі і класавымі праціўнікамі з прымяненнем насілля аж да фізічнага знішчэння. Адзіночкі ў Лукішках былі разлічаны на аднаго чалавека, а сядзелі ў іх амаль заўсёды па два. А калі на волі разгараўся тэрор, дык і па тры. Машара. Дэспатычнае царскае самадзяржаўе, моцная ваенна-паліцэйска-бюракратычная дзяржаўная машына, тэрор і насілле, — вось што характарызавала парадкі Расіі пачатку ХХ ст. «Весці». // Памылковая і шкодная для рэвалюцыйнага руху тактыка партыі або асобных загаворшчыкаў, звязаная з арганізацыяй забойстваў дзяржаўных дзеячаў і адарваная ад рэвалюцыйнай барацьбы мае. Вопыт усёй гісторыі рускага рэвалюцыйнага руху, вопыт, які перасцерагае нас ад такіх прыёмаў барацьбы, як тэрор. Рускі тэрор быў і застаецца спецыфічна інтэлігенцкім спосабам барацьбы. Ленін. // Расправы над мірным насельніцтвам на акупіраванай тэрыторыі. У самай пушчы і вакол яе панаваў, пад выглядам барацьбы з партызанамі, бязлітасны тэрор. В. Вольскі.
•••
Белы тэрор — разгром рэвалюцыйных арганізацыя рабочага класа, масавыя арышты, забойствы рэвалюцыйных і прагрэсіўных дзеячаў як метад барацьбы буржуазнай контррэвалюцыі з рэвалюцыйным рухам.
Чырвоны тэрор — крайнія меры, якія прымае рэвалюцыйны ўрад для падаўлення супраціўлення класавых ворагаў і варожых дзеянняў унутранай і знешняй контррэвалюцыі.
[Ад лац. terror — страх, жах.]