Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выжля́тнік, ‑а, м.

1. Той, хто загадвае гончымі сабакамі на паляванні. Колькі выжлятнікаў і загоншчыкаў затапталі .. [панскія] жарабцы ў час паляванняў! Якімовіч.

2. Тое, што і выжал. Мы ненавідзелі той хутар,.. І брэх выжлятнікаў прыкутых. Панчанка.

выжыва́льнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Ступень выжывання. Выжывальнасць патомства.

выжыва́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выжываць ​1 — выжыць ​1.

выжыва́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выжываць ​2 — выжыць ​2.

выжыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выжыць ​1.

выжыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выжыць ​2.

выжы́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Працаваць з вялікім стараннем, з натугай. Цяжка было.. [Акіліне] з дачкою выкідацца з бясхлеб’я, але ж выжыльвалася як магла. Вітка.

вы́жым, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выжымаць — выжаць ​2.

выжыма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выжымаць — выжаць ​2.

выжыма́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да выжымаць.

выжыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выжаць ​2.

выжына́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да выжынаць.