Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́дубіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

Апрацаваць што‑н. дубільным растворам. Выдубіць аўчыну.

вы́дублены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выдубіць.

вы́дужаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Выстаяць, выцерпець, перанесці якую‑н. нягоду. [Вучоны:] — Наступіла зіма. Стала холадна, голадна... Думаў, што не выдужаю... Новікаў.

вы́думаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выдумаць.

2. у знач. прым. Такі, якога няма ў рэчаіснасць нерэальны; уяўны. Выдуманы рай. Выдуманы свет.

вы́думаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Вынайсці, стварыць; прыдумаць. Выдумаць новую гульню.

2. Прыдумаць што‑н. такое, што не адпавядае рэчаіснасці; схлусіць; нахлусіць.

выду́мванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдумваць — выдумаць.

выду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдумаць.

вы́думка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Тое, што прыдумана, вынайдзена. У Сашы заняло дух .. ад гэтай новай выдумкі і прапановы. Шамякін. // Вымысел, фантазія. Паэтычная выдумка. □ Сон пераблытаў усё: праўду з выдумкай, мінулае шчасце з сучасным. Васілевіч.

2. Здольнасць выдумляць. А ты з выдумкай, стары, з гумарам! Лынькоў.

3. Тое, што не адпавядае рэчаіснасці; хлусня; плётка. Бог, рай, той свет — усё гэта выдумкі, каб трымаць народ у страху і паслушэнстве. Колас. [Туляга:] Усё гэта выдумка ад пачатку да канца. Я палкоўнікам ніколі не быў. Крапіва.

выду́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выдумаць.

выдумля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да выдумляць.