Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́гульны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для выгулу. Выгульны двор.

вы́гуляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Уволю нагуляцца, адпачыць. — Табе што, ты выгуляўся,.. другі год ужо гуляеш, а мне заўтра на працу, — жартавала Людміла. Ермаловіч.

2. Набрацца сілы, адкарміцца на волі. Выгулялася жывёла за лета. □ [Грышка:] — Тпру! Не ўстоіш на адным месцы, выгулялася. Чарот.

вы́гуляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Правесці доўгі час гуляючы; прагуляць.

выдава́цца, ‑даецца; незак.

1. Незак. да выдацца.

2. Зал. да выдаваць (у 1 знач.).

выдава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; незак.

1. Незак. да выдаць.

2. Рабіць уражанне, здавацца, выглядаць. Больш за ўсё запомніўся ў той дзень бацька. Ён неяк быў згорбіўся і выдаваў старым-старым. Сабаленка. Размяркоўвалі сена на вока, і кожны стараўся мацней утаптаць воз, каб ён выдаваў меншым. Крапіва.

выдаве́ц, ‑даўца, м.

Асоба, якая выдае творы друку.

выдаве́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выдавецтва, выдаўца.

выдаве́цтва, ‑а, н.

Прадпрыемства, якое займаецца выданнем твораў друку. Выдавецтва «Навука». Дзяржаўнае выдавецтва.

вы́дадзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выдаць.

вы́даены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выдаіць.