вы́грызены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выгрызці.
вы́грызці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. выгрыз, ‑ла; зак., што.
Грызучы што‑н., выесці. Выгрызці дзірку ў буханцы хлеба. // Скусваючы, згрызаючы пры корані, з’есці ўсё. З галадухі і са смагі Выгрызеш і мёрзлы ягель. Вітка.
•••
Пячонкі выгрызці — абрыдзець, надакучыць папрокамі за што‑н.
вы́губіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
Знішчыць дашчэнту. Выгубіць лес.
вы́гук, ‑у, м.
Гучны вокліч, выкрык. Прамова [Пятрэнкі] раз-пораз перарывалася дружным смехам у зале, выгукамі адабрэння. Краўчанка. Сабраліся мужчыны і пад выгукі «раз, два — узялі!» штурхалі машыну. Дуброўскі.
выгу́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгукваць — выгукнуць.
выгу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выгукнуць.
вы́гукнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.
Гучна прамовіць, сказаць што‑н., выкрыкнуць. — Добра! — весела выгукнуў малы і кінуўся бягом за дзверы. Якімовіч. Амаль хорам сход выгукнуў тры прозвішчы. Шамякін.
вы́гул, ‑у, м.
1. Стан паводле дзеясл. выгуляцца (у 2 знач.).
2. Абгароджанае месца для жывёлы або птушак на вольным паветры; загон.
выгу́львацца, ‑аецца.
Незак. да выгуляцца (у 2 знач.).
выгу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да выгуляць.
2. Разм. Гуляць, быць на свабодзе.