журлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан журлівага. Зыбін супакоіў сябе тым, што гэта яго журлівасць нядоўгая. Мележ. Знаёмыя мясціны кранулі сэрца ціхім смуткам і журлівасцю. Шыловіч.
журлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Сумны, журботны. Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні — і ўсё сарвецца. І ў гэтай цішыні пяшчотны, журлівы хлапечы галасок праспяваў пяшчотныя словы. Караткевіч.
2. Які любіць павучаць, дакараць; бурклівы, сварлівы. Мая свякроў журлівая, А да таго і сварлівая. З нар.
журна́л, ‑а, м.
Кніга або сшытак для перыядычнага запісу падзей, здарэнняў і пад. Журнал дзяжурства. Журнал бухгалтарскага ўліку. Журнал назіранняў. // Кніга для ўліку паспяховасці вучняў. У меру патрабавальная і строгая,.. [Святлана Міхайлаўна] засмучалася дрэнным адказам і ажно святлела, ставячы ў журнал пяцёрку. Шахавец.
[Фр. journal.]
журналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Прафесіянальны літаратурны работнік газет, часопісаў, радыё, тэлебачання.
журналі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так ж.
Жан. да журналіст.
журналі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. зб. Перыядычныя выданні. Беларуская журналістыка.
2. Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць у газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні. Займацца журналістыкай. □ Прыйшоўшы і арміі, я неяк адышоў ад пісьменніцкіх спраў і цалкам прысвяціў сябе журналістыцы. Хадкевіч.
журналі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да журналіста, журналістыкі (у 2 знач.). Журналісцкая адукацыя. Журналісцкая дзейнасць. Журналісцкія абавязкі.
журна́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да журнала. Журнальныя запісы.
журфі́кс, ‑а, м.
Уст. Вечар для прыёму гасцей у загадзя вызначаны дзень тыдня.
[Ад фр. jour fixe — пэўны дзень.]
журча́нне і журчэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. журчаць, журчэць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Ручаёк] з журчаннем пераліваўся з каменьчыка на каменьчык. Бядуля.