Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

жаўтагру́ды, ‑ая, ‑ае.

З жоўтымі грудзямі. Жаўтагруды дзяцел.

жаўтадзю́бы, ‑ая, ‑ае.

З жоўтай дзюбай. Жаўтадзюбы грак.

жаўтазе́левы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жаўтазелю.

жаўтазе́ль, ‑ю, м.

Кустовая расліна сямейства матыльковых з жоўтымі, радзей белаватымі кветкамі. І спявае пад тугім вятрыскам Лугавы вясёлы жаўтазель. Караткевіч.

жаўтазём, ‑у, м.

Лёгкая гліністая глеба светла-жоўтага колеру, якая сустракаецца ў зоне субтропікаў; лёс.

жаўтако́рань, ‑ю, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых, з мясістых каранёў якой здабываюць сродак для спынення крыві.

жаўтакру́г, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў суквецце.

жаўтакры́лы, ‑ая, ‑ае.

З жоўтымі крыламі. Жаўтакрылы певень.

жаўталі́ст, ‑у, М ‑сце, м., зб.

Пажоўклае асенняе лісце. Асабліва я любіў гэта месца ўвосень, калі тут з клёнаў і ліп ападаў жаўталіст і, кружачыся ў паветры, мякка слаўся на дол. Сабаленка.

жаўталі́сты, ‑ая, ‑ае.

З жоўтым лісцем. Толькі захісталіся верхавінкі жаўталістых бярозак там, дзе прабеглі хлапчукі. Ваданосаў.