Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. пераважна мн. (выго́ды, ‑аў). Усё, што задавальняе максімальныя запатрабаванні, чым зручна карыстацца. Кватэра з выгодамі. □ Добры хутар! Месца вясёлае, усе выгоды пад рукою. Тут табе і зямля, і паша, і дровы. Колас.

2. Прыволле. У калгасе на выгодзе, На палянцы ля крыніцы Разышліся ў карагодзе Маладыя жарабіцы. Крапіва.

3. Абл. Выгада (у 1 знач.). [Алесь:] — У маёй прапанове ёсць рызыка, але ёсць і велізарная выгода. Броўка.

выго́дна,

1. Прысл. да выгодны (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Добра, прыемна, з дастатковай колькасцю выгод. Хоць заплаціць, прыходзіцца дорага, затое ж ехаць будзе выгодна. Колас.

выго́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць выгоднага.

выго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Добра прыстасаваны для зручнага карыстання. Выгодны вячэрні поезд. □ Перабраліся маладыя на другую кватэру, больш прасторную і выгодную, і Насця стала гаспадыняй. Колас.

2. Прывольны. Выгодныя мясціны.

выго́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгольваць — выгаліць.

выго́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выгаліцца.

2. Зал. да выгольваць.

выго́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгаліць.

выго́ністы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які ўзняўся высока ўверх; стромкі. Выгоністая сасна.

выго́ртванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выгортваць — выгарнуць.

выго́ртвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выгортваць.