Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

дэфіні́цыя, ‑і, ж.

Кніжн. Дакладнае лагічнае азначэнне паняцця, якое ўключае найбольш істотныя яго адзнакі.

[Лац. definitio.]

дэфі́с, ‑а, м.

Кароткая рыска, якая служыць для злучэння двух слоў (рабоча-сялянскі), з’яўляецца знакам пераносу або скарачэння слова (б-ка).

[Ад лац. divisio — раздзел.]

дэфіцы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

1. Перавышэнне расходаў над даходамі. Бюджэтны дэфіцыт.

2. Недахоп чаго‑н., нястача ў чым‑н. Дэфіцыт тавараў. Дэфіцыт у паліве. □ Да хлопца пацягнуліся з капшукамі партызаны. Папера была яшчэ большым дэфіцытам, чым тытунь. Шахавец.

[Ад лац. deficit — нестае.]

дэфіцы́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дэфіцытнага.

дэфіцы́тны, ‑ая, ‑ае.

1. З дэфіцытам (у 1 знач.); нявыгадны. Дэфіцытнае прадпрыемства.

2. Які не задавальняе допыту, недастатковы па колькасці. Дэфіцытны матэрыял. Дэфіцытныя тавары.

дэфля́цыя, ‑і, ж.

1. Змяншэнне колькасці папяровых грошай і банкнотаў, якія знаходзяцца ў абароце, з мэтай павысіць іх пакупную здольнасць.

2. Выдзіманне і шліфаванне горных парод мінеральнымі часцінкамі з дапамогай ветру.

[Ад лац. deflare — здзімаць.]

дэхка́не, ‑ан; адз. дэхканін, ‑а, м.

Сяляне ў Сярэдняй Азіі.

[Ад цюрк. dihqan — вясковы.]

дэхка́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэхканіна, належыць яму. Дэхканская гаспадарка.

дэхларава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да дэхлараваць.

дэхларава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэхларацыю. Дэхлараваць ваду.