Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

тэі́зм, ‑у, м.

Рэлігійны светапогляд, які грунтуецца на разуменні бога як абсалютнай асобы, што стварыла свет і дзейнічае ў ім.

[Ад грэч. theos — бог.]

тэі́н, ‑у, м.

Рэчыва, якое знаходзіцца ў зернях кавы, чайным лісці і выкарыстоўваецца медыцынай як узбуджальны сродак; кафеін.

[Фр. théine ад лац. thea — чай.]

тэі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік тэізму.

тэі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да тэіст.

тэісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэізму, тэіста; уласцівы тэісту. Тэістычныя погляды.

тэйлары́зм, ‑у, м.

Капіталістычная сістэма арганізацыі працы на прадпрыемствах, пры якой максімальна эксплуатуецца рабочая сіла для забеспячэння найбольшых прыбыткаў капіталісту.

[Ад уласн. імя.]

тэкі́нец ​1,

гл. тэкінцы.

тэкі́нец ​2, ‑нца, м.

Назва стэпавага каня для верхавой язды. Мой прыяцель, сівавалосы чалавек з сухаватым тулавам старажыла, лёгка скочыў на свайго тэкінца, і конь, трохі прытанцоўваючы, пайшоў сабе па дарозе. Мікуліч.

тэкі́нка,

гл. тэкінцы.

тэкі́нскі ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэкінцаў, які належыць, уласцівы ім.

тэкі́нскі ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны дэ тэкінца ​2. Тэкінскі конь.

тэкі́нцы, ‑аў; адз. тэкі́нец, ‑нца, м.; тэкі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. тэкі́нкі, ‑нак; ж.

Адно з буйных туркменскіх плямён, якое цяпер складае частку туркменскага народа.