тэадалі́тчык, ‑а, м.
Той, хто працуе з тэадалітам. — Маўчаць тэадалітчыкі, — сказаў Лёня. — Здаецца, не крывім лініі. Гроднеў.
тэакраты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэакратыі, з’яўляецца тэакратыяй. Тэакратычная манархія.
тэакра́тыя, ‑і, ж.
Форма кіравання, пры якой палітычная ўлада належыць духавенству.
[Грэч. theos — бог і krátos — сіла, улада.]
тэалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэалогіі, звязаны з вывучэннем тэалогіі. Яго [Сматрыцкага] глыбока аргументаванае мысленне не ўкладвалася ў вузкае рэчышча тэалагічных догмаў, і свае тэарэтычныя довады, накіраваныя супраць незаконнай, злачыннай дзейнасці каталіцка-уніяцкіх ідэолагаў, ён чэрпаў з сусветнай літаратурнай скарбніцы і звычаёвага народнага права. «Полымя».
тэало́гія, ‑і, ж.
Тое, што і багаслоўе. Прафесар тэалогіі быў Томас Мюнцэр, рэлігійная філасофія якога набліжалася да атэізму. Алексютовіч.
[Ад грэч. theos — бог і logos — вучэнне.]
тэарэ́ма, ‑ы, ж.
Матэматычнае палажэнне, правільнасць якога ўстанаўліваецца доказам. Тэарэма Піфагора. □ Так здарылася, што якраз назаўтра настаўнік матэматыкі, Ілья Мікалаевіч, выклікаў Аліка да дошкі даказаць адну нейкую даволі складаную тэарэму. Краўчанка. [Баўтрукоў:] — Я думаю, што ўсе, хто тут ёсць, хоць трохі, але ведаюць з геаметрыі спосаб доказу тэарэм, які завецца спосабам ад адваротнага. Савіцкі.
[Грэч. theōrēma.]
тэарэтызава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тэарэтызаваць.
тэарэтызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак.
Займацца тэарэтычнымі пытаннямі, абстрактна разважаць на тэарэтычныя тэмы.
тэарэтыза́цыя, ‑і, ж.
Разважанні на тэарэтычныя тэмы, адарваныя ад вопыту, не правераныя і не падмацаваныя практыкай.
тэарэ́тык, ‑а, м.
1. Той, хто распрацоўвао тэарэтычныя пытанні ў якой‑н. галіне ведаў, мастацтва. Ленін з’явіўся дастойным пераемнікам Маркса і Энгельса не толькі як геніяльны тэарэтык, але і як вялікі арганізатар рэвалюцыйнай барацьбы. «Звязда». У адным месцы .. [дзед] гаворыць, што малыя спадарожнікі Сатурна раптам зацікавілі тэарэтыкаў касмічных палётаў. Шыцік.
2. Разм. Чалавек, які любіць абстрактна разважаць. [Тышкевіч:] — Начытаўся кніг і радуецца. Ды зразумей ты, тэарэтык, што немца ў Маскву да зімы не пусцяць, хай ён расп[яража]цца, а не пусцяць яго. А адтуль ён хутчэй за Напалеона пабяжыць. Асіпенка.