вы́ган, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выганяць — выгнаць (у 1 знач.).
2. Месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла, птушка. Тамаш перавёў позірк на выган, там Лукаш пасвіў кароў, якія разбрыліся па пашы. Гурскі. // Палоса зямлі для прагону жывёлы на пашу. Гнаць каровы на папас праз выган. □ Зялёным выганам-дарогай Пад берасцяны гул трубы Пляцецца статак крутарогіх. Танк.
вы́ганачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для паскоранага росту раслін. Выганачная цяпліца.
вы́гандлеваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Зарабіць, набыць гандлем.
вы́ганка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле дзеясл. выганяць — выгнаць (у 5 знач.).
выганя́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да выганяць.
выганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да выгнаць.
вы́гар, ‑у; мн. вы́гары, ‑аў; м.
Участак лесу, балота, сенажаці, выпалены агнём, пажарам. Рэкі сталі позна, а на топкіх балотах асобныя выгары і цяпер дымяцца сіняй парай. Ермаловіч.
вы́гараваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. што. Дабіцца чаго‑н. цяжкай працай.
2. Многа пагараваць, нагаравацца.
3. што. Дамагчыся чаго‑н. пасля доўгіх пакут і намаганняў. [Купала:] — А зямля наша — будзе. Пэўна ж, не такая краіна, як цяпер, але з усім добрым, што выгараваў і выкаваў народны дух, які жыве ў яе імені. Лужанін.
вы́гараджаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выгарадзіць.
вы́гарадзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм.
1. Выдзеліцца агароджай з чаго‑н., адгарадзіцца. [Сымон:] — Думаю, выгараджуся ад гіцля, а то ён [Халуста] і глыбей палезе, дык ён бачыш што! Кажа, што яго зямлю заняў. Чарнышэвіч.
2. перан. Ухіліцца ад адказнасці за недазволеныя ўчынкі.