дына́ма,
Тое, што і дынамамашына.
дына́ма,
Тое, што і дынамамашына.
дынамамашы́на, ‑ы,
Устарэлая назва машыны для выпрацоўкі пастаяннага электрычнага току; электрычны генератар.
дынамаметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дынамаметрыі.
дынамаме́трыя, ‑і,
У антрапалогіі і медыцыне — вымярэнне сілы мускулаў чалавека пры дапамозе спецыяльных прыбораў.
[Ад грэч. dýnamis — сіла і metreo — вымяраю.]
дынамі́зм, ‑у,
Уласцівасць дынамічнага.
дына́мік, ‑а,
Скарочаная агульнапрынятая назва электрадынамічнага гучнагаварыцеля.
дына́міка, ‑і,
1. Раздзел механікі, які вывучае рух цел, выкліканы ўздзеяннем на іх знешніх сіл.
2. Стан руху, ход развіцця, змянення чаго‑н.
3. У музыцы — сіла гучання.
дынамі́т, ‑у,
Выбуховае рэчыва, асноўнай састаўной часткай якога з’яўляецца нітрагліцэрына.
[Ад грэч. dynamis — сіла.]
дынамі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і дынамітны.
дынамі́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дынаміту.