вы́гадна,
1. Прысл. да выгадны.
2. у знач. вык. Прыносіць выгаду, даваць карысць, прыбытак. Калгасу выгадна павялічыць пагалоўе жывёлы.
вы́гаднасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць выгаднага. Выгаднасць птушкагадоўлі.
вы́гадны, ‑ая, ‑ае.
1. Які дае выгаду, прыбытак, прыносіць карысць. Выгадны спосаб вядзення гаспадаркі. Выгаднае пагадненне.
2. Які мае перавагу; зручны, спрыяльны, добры. Выгаднае становішча. □ Месца для купання.. [хлопцы], на іх думку, выбралі самае выгаднае. Чарнышэвіч.
выгадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выгадаваць.
вы́гайсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Гайсаючы, пабыць у многіх месцах.
вы́галадацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Захацець есці, прагаладацца. [Хлопцы] так выгаладаліся, што як бач апаражнілі міску салодкай кашы і да крошкі з’елі духмяны, прыпраўлены кменам хлеб. Корзун.
вы́галены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выгаліць.
вы́галець, ‑ее; зак.
Стаць пустым, голым. Мне здалося, што адразу, як.. [Марылька] пабегла, усё навокал выгалела, апусцела. Сабаленка.
вы́галіцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Збрыць на сваім твары валасы, выбрыцца.
вы́галіць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Зрэзаць брытвай валасы на чым‑н.; выбрыць.