выву́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывуджваць — вывудзіць.
выву́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да вывуджваць.
выву́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вывудзіць.
вы́вудзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
1. Злавіць на вуду, спінінг. За гадзіны дзве я ўсё ж вывудзіў з пяток акуньчыкаў. Якімовіч.
2. перан. Разм. Выведаць, здабыць што‑н. хітрыкамі, падманам. І бачачы, што ад старога больш нічога карыснага не вывуджу, я развітаўся і пайшоў дахаты. Карпюк.
3. Раздабыць, знайсці сярод многіх, многага. А справа тут стаіць зусім проста, і ў гэтым сэнсе ёсць толькі адна мерка, якая падыдзе да кожнага: жыве чалавек для таго, каб у жыцці як можна болей вывудзіць карыснага і прыемнага для сябе. Колас.
вы́вучаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вывучыць.
вывуча́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да вывучаць.
вывуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вывучыць (у 2, 3 і 4 знач.).
выву́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывучваць — вывучыць.
выву́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вывучыцца.
2. Зал. да вывучваць.