Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выве́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывешваць — вывесіць.

выве́швацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вывешваць.

выве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывесіць.

вы́веяны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вывеяць.

вы́веяць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

Ачысціць збожжа веяннем.

вывіва́цца, ‑аецца; незак.

Рухацца па звілістай лініі. Бурыя, пад колер зямлі, берагавыя ластаўкі.. спрытна выбіваліся над вадой. Пальчэўскі. // Мець звілісты напрамак. Срэбнаю істужкаю вывіваўся Нёман. Колас.

вывіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывіць.

вы́віднець, ‑ее; безас. зак.

Добра развіднець. Ужо вывіднела, у блізкім алешніку трашчаць сарокі, на прыбітай, па-летняму зялёнай траве — кропелькі расы. Навуменка.

вы́віжаваць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., каго-што.

Разм. Тайна сочачы за кім‑, чым‑н., выведаць што‑н. раней невядомае, сакрэтнае. [Рыгор:] — Здаецца ж, у той асенні вечар нідзе ні жывой душы не было. Хто б мог вывіжаваць? Сабаленка.

вывіжо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывіжаваць.