вы́вернуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вывернуць.
2. у знач. прым. Павернуты, пахілены, выведзены з нармальнага стаячага становішча (пра што‑н. укапанае ў зямлю). Трактарысту прыходзілася даваць задні ход і адкідваць вывернуты пень убок. Пальчэўскі.
вы́вернуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Перавярнуцца ўнутраным бокам наверх. Вывернуліся кішэні. Вывернуліся рукавы кашулі.
2. Раскалываўшыся, выпасці, упасці. Зямля тут была рыхлая, і бяроза лёгка вывернулася, падняўшы на карэннях цэлы пласт дзёрну. Курто. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Вывіхнуцца. Рука вывернулася ў плячы.
3. Спрытным рухам, паваротам абмінуць перашкоду. Вывернуцца з возам між пянькоў. □ Музыкант неяк вывернуўся з-пад рукі і, прыціснуўшыся да сцяны, утаропіўся ў акно. Пташнікаў. // перан. Разм. Выйсці з цяжкага становішча; выкруціцца. Разоў сем.. напамінаў.. [фурман] мне, што без надбаўкі супроць умоўленай платы ніяк мне ад яго не вывернуцца. Гарэцкі.
4. Выліцца, высыпацца з перакуленай пасудзіны. // Выкуліцца з чаго‑н. Вывернуцца з саней на калдобінах.
5. Разм. Разлегчыся свабодна, раскошна. Вывернуцца на ўвесь ложак.
вы́вернуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Перавярнуць унутраным бокам наверх. Вывернуць навалачку. □ Міхась скінуў кажух, вывернуў уверх шэрсцю і накінуў на сябе. Колас.
2. Варочаючы, выняць, выцягнуць; вырыць. Вывернуць пянёк з коранем. □ І першацвет далікатны парэчкавы, І чарназём той, што вывернуў крот, — Тры гады не ўдыхаў. Барадулін. // Падаць неўласцівы паварот; вывіхнуць. Вывернуць нагу.
3. Разм. Выліць, высыпаць, перакуліўшы пасудзіну; вываліць, выкуліць. Вывернуць вядро вады. □ За якую гадзіну назбіраў поўны кошык, а грыбоў у гэтай мясцінцы яшчэ многа. Прыйшлося вывернуць кошык, паадразаць ножкі і пакінуць толькі шапачкі. С. Александровіч. // Выкуліць з саней, лодкі і пад. [Янка:] — Ну, садзімся! Марыська, наперад за фурмана. Бяры лейцы ў рукі ды моцна трымай, каб не вывернулі! Чарот.
•••
Вывернуць душу — падзяліцца з кім‑н. сваімі перажываннямі, думкамі і пад.; расказаць усё да канца, выказаць самае запаветнае. Поўны трывогі,.. [Скуратовіч] меў патрэбу вывернуць перад кім сваю душу. Чорны. Мне хацелася гаварыць і гаварыць, нават душу вывернуць, каб Марылька паверыла кожнаму майму слову. Сабаленка.
вы́верты, ‑аў; адз. выверт, ‑у, М ‑рце, м.
Разм. Тое, што і выкрутасы. Дзед на вяселлі не мог нагуляцца, з выкрутам, з вывертам пайшоў дзед валь[с]а. Зарыцкі. [Пралыгін:] Адам Іванавіч, кажы... Без вывертаў, а проста. Клімковіч.
вы́верцець, ‑рчу, ‑рціш, ‑рціць; зак., што.
Разм. Разгарнуўшы, раскруціўшы, выняць.
вы́вершыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
Выкласці верхнюю частку стога, сцірты, страхі.
вы́верыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Дасканала праверыць дакладнасць, акуратнасць чаго‑н. Выверыць рукапіс. Выверыць вагу перад узважваннем. □ Пан палкоўнік не мог цалкам аддацца сваім стратэгічным практыкаванням і выверыць свой план. Колас.
вы́весіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.
1. Павесіць для агульнага агляду, азнаямлення. Вывесіць сцяг, аб’яву.
2. Развесіць для прасушвання, праветрывання. Вывесіць бялізну.
вы́веска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Тое, што і шыльда.
вы́веславаць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.
Грабучы вёсламі, выплысці адкуль‑н., куды‑н. Вывеславаць на сярэдзіну ракі.