браня... (
Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжываецца замест «броне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад:
браня... (
Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжываецца замест «броне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад:
бранябо́йка, ‑і,
бранябо́йны, ‑ая, ‑ае.
Які прабівае браню; прызначаны для стральбы па браніраваных цэлях.
бранябо́йшчык, ‑а,
Стралок, узброены бранябойным ружжом.
браняве́жа, ‑ы,
Закрытая бранявая канструкцыя на ганках, баявых машынах пяхоты, бронетранспарцёрах, бронепаяздах і пад. для размяшчэння ўзбраення і абароны асабовага складу; бранявая вежа.
браняві́к, ‑невіка,
Бронеаўтамабіль, прызначаны для разведкі, аховы і сувязі.
бранявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да брані.
браняка́тэр, ‑а,
Браніраванае судна невялікага водазмяшчэння, прызначанае для баявых дзеянняў галоўным чынам на рэках.
браняно́сец, ‑носца,
1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце.
2. Млекакормячая жывёліна, накрытая рагавым панцырам з акасцянелых скурных шчыткоў (водзіцца ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы).
браняно́сны, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты бранёю (у 2 знач.).