вы́веды, ‑аў; адз. няма.
Разм. Тое, што і выведванне.
вы́везены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вывезці.
вы́везці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак., каго-што.
1. Забраць адкуль‑н. і прывезці. Вывезці бярвенне з лесу. □ Калгаснікі спяшаюцца вывезці на поле як мага больш угнаення, пакуль не папсавалася дарога. Пестрак. // Выкаціць, выцягнуць адкуль‑н. (калёсы, воз, вагоны і пад.). Вывезці воз на дарогу. □ Макар неяк спалохана сцяўся і доўга маўчаў, аж пакуль паравоз не вывез вагонаў у поле. Асіпенка.
2. Адправіць, перавезці куды‑н. На нейкі час мяне з-пад фронту вывезлі аж у Ліпецк. Таўлай.
3. Прадаць тавар у іншую краіну; экспартаваць. Вывезці партыю абутку.
4. перан. Разм. Дапамагчы выбрацца з цяжкага становішча; выручыць. Вывез шчаслівы выпадак. □ Раней.. [Турбіну] ніколі не пакідала надзея, што жыццё вывезе. Навуменка.
•••
Вывезці на сабе (на сваіх плячах, спіне) — вынесці на сабе ўвесь цяжар выканання якой‑н. працы, справы.
выве́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да вывейваць.
выве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вывеяць.
вы́вераны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выверыць.
вы́вергнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вывергнуць.
вы́вергнуцца, ‑нецца; зак.
Вырвацца, выйсці знутры чаго‑н. Вывергнуўся агонь з вулкана.
вы́вергнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Выштурхнуць з сябе. Вулкан вывергнуў лаву.
вы́верка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выверыць.