Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

даце́рці, датру, датрэш, датрэ; датром, датраце; пр. дацёр, ‑церла і ‑цёрла; зак., што.

Скончыць церці што‑н.; сцерці ўсё, да канца. Дацерці лён.

дацёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дацерці.

даціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Абл. Даймаць. [Дармідон] часта дацінаў жонку за тое, што яму амаль заўсёды даводзіцца есці халоднае снеданне. Сабаленка. У паветры ўжо адчуваўся подых блізкай восені. Днём усё яшчэ было горача. Затое ноччу дацінаў холад. Асіпенка.

даціра́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да даціраць.

даціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дацерці.

даціска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да даціснуцца.

2. Зал. да даціскаць.

даціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даціснуць.

даці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Ціснучыся, праціскаючыся, дабрацца да каго‑н., да якога‑н. месца. Толькі [Гарбуз] даціснуўся да .. [дзвярэй], пацягнуў за клямку, як зараз нехта закрычаў: — Куды не ў чаргу прэшся. Чарот.

даці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Скончыць ціснуць, выціска́ць. Даціснуць лімон.

да́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Даніі, датчан, належыць ім. Дацкая літаратура.