Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

та́лер 1, ‑а, м.

Старажытная нямецкая манета.

[Ням. Taler.]

та́лер 2, ‑а, м.

Спец. Металічная пліта ў друкарскай машыне, на якую ўстанаўліваюць друкарскую форму.

[Ад ням. Teller — талерка.]

талера́нтнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць талерантнага.

талера́нтны, ‑ая, ‑ае.

Цярпімы.

[Фр. tolérant.]

тале́рачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак, ж.

1. Памянш. да талерка; маленькая талерка.

2. Спец. Спецыяльная круглая мішэнь. Страляць па талерачках.

тале́рачнік, ‑а, м.

Разм. Музыкант, які іграе на талерках (у 2 знач.).

тале́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да талеркі, прызначаны для талерак. Талерачная форма.

тале́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Сталовая пасуда круглай формы з шырокім дном і прыўзнятымі краямі. Дэсертная талерка. □ Стол заслалі, прынеслі талеркі з вяндлінаю .. і селі піць чай. Колас. На талерках дыміцца лёгкай парай вараная ружаватая трусяціна. Навуменка. // Колькасць стравы, якая ўмяшчаецца ў такую пасуду. [Дзядзька:] — Была б у калгасе сталовая, то капусты б міску вычарпаў, адбіўную б умяў ці верашчакі б талерку блінамі вымачаў. Бялевіч. У міг з’явіўся на стале «журавель» з гарэлкай, а поруч з ім міска мёду і талеркі маласольных агуркоў. Васілевіч.

2. толькі мн. (тале́ркі, ‑рак). Ударны музычны інструмент, які складаецца з двух металічных дыскаў. Аркестравыя талеркі.

3. Спец. Назва розных дэталей, якія маюць форму дыскаў. Буферныя талеркі.

•••

Не ў сваёй талерцы — у нязвычным стане, не ў звычайным для сябе настроі.

[Ад ням. Teller.]

тале́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і талерачны.

тале́рчаты, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму талеркі. Талерчаты дыск.

та́лі, ‑яў; адз. няма.

Сістэма блокаў для падымання грузаў на судне. Калі ж, ахоплены жудасцю,.. [Тапурыя] учапіўся за борт чаўна, што гушкаўся на талях, то ў першы момант яго ледзь не выкінула за борт. Самуйлёнак.

[Гал. talie.]