даўгашы́і, ‑яя, ‑яе.
З доўгай шыяй. Даўгашыі гусак.
даўгашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.
З доўгай шэрсцю. Даўгашэрсная парода авечак.
даўго́тны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да даўгаты. Часціцы ляцяць уздоўж мерыдыяна, дрэйфуюць у даўготным напрамку. «Звязда».
даўгуне́ц, ‑нца, м.
Сорт ільну з доўгім негалінастым сцяблом.
даўжні́к, ‑а, м.
Той, хто ўзяў у доўг, пазычыў. Адны плацілі акуратна, другія цягнулі бог ведае колькі, і мы не маглі пазбавіцца ад даўжнікоў ці, як у нас кажуць, дэбітораў. Скрыган. // перан. Той, хто абавязак каму‑н. за што‑н. Узнагароджаны чалавек — вечны даўжнік дзяржавы. Алешка.
даўжыня́, ‑і, ж.
1. Працягласць лініі, плоскасці, цела паміж двума найбольш аддаленымі іх пунктамі. Вымераць даўжыню і шырыню. Меры даўжыні. // Адлегласць паміж канцамі чаго‑н. Даўжыня вуліцы. □ Гэта быў разгром вялікай калоны — каля трох кіламетраў даўжынёю. Шамякін.
2. Працягласць у часе. Даўжыня дня. Даўжыня жыцця.
даўжэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі доўгі. Дзень быў — што год, такі даўжэзны. Лобан. Махае даўжэзнай Стралой экскаватар, Ім цэлыя горы Зямлі тут узняты. Нядзведскі.