Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вывазны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае дачыненне да вывазу (у 1 знач.).

2. Звязаны з вывазам тавараў за мяжу. Вывазны тарыф. Вывазная пошліна.

вы́ваксаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вываксаваць.

вы́ваксаваць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Старанна наваксаваць.

вываксо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вываксаваць.

вывалака́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывалакаць — вывалачы.

вывалака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вывалачыся.

2. Зал. да вывалакаць.

вывалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывалачы.

вывала́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывалакваць — вывалачы.

вывала́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вывалачыся.

2. Зал. да вывалакваць.

вывала́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывалачы.