дасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.
Зрабіць (рабіць) навуковы разгляд з мэтай пазнання, высвятлення чаго‑н. Даследаваць пытанне. □ Аўтару трэба было больш дэталёва даследаваць некаторыя моманты стылю К. Чорнага. Шкраба. // Уважліва і падрабязна агледзець (аглядаць) каго‑, што‑н., азнаёміцца (азнаямляцца) з чым‑н. для высвятлення, вывучэння каго‑, чаго‑н. Даследаваць нетры балот. Даследаваць дно ракі.
дасле́дчы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з навуковым даследаваннем. Даследчы інстытут.
дасле́дчык, ‑а, м.
Той, хто вывучае, даследуе што‑н.; вучоны. Даследчык прыроды. Даследчык Афрыкі. Даследчык літаратурнага працэсу.
дасле́дчыцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да даследчыка, належыць яму. Даследчыцкая работа.
дасло́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які поўнасцю, слова ў слова адпавядае першакрыніцы; літаральна, дакладны. Даслоўны пераклад. Даслоўная перадача размовы.
даслу́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да даслужыцца.
даслу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да даслужыць.
даслужы́цца, ‑служуся, ‑служышся, ‑служыцца; зак.
1. Службай дабіцца, дамагчыся якога‑н. звання, пасады і пад. Даслужыцца да маёра. □ Ні да якіх чыноў .. [Лук’янскі] не даслужыўся, медалёў не зарабіў. Чорны.
2. Разм. іран. Адмоўнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемных вынікаў, паклікаць бяду, кару. Даслужыўся, што з работы выгналі.
даслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак.
1. што. Прабыць на службе астатак устаноўленага тэрміну. Даслужыць абавязковую ваенную службу. □ [Кныша] на два гады адправілі ў дысцыплінарны батальён, каб пасля ён вярнуўся ў часць і даслужыў радавым у сваёй батарэі астатні тэрмін службы. Няхай. // Скончыць царкоўную службу. Даслужыць абедню.
2. Праслужыць да пэўнага часу, узросту. Даслужыць да зімы. Даслужыць да пенсіі.