турбуле́нтнасць, ‑і, ж.
Спец. Уласцівасць турбулентнага; неўпарадкаванасць руху асобных часцінак, уласцівая цячэнню вадкасці ці газу. Турбулентнасць паветраных плыней.
турбуле́нтны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Хаатычны, віхравы (пра рух часцінак вадкасці або газу). Турбулентнае цячэнне.
[Лац. turbulentus — бязладны, хаатычны.]
турбуле́нцыя, ‑і, ж.
Спец. Віхравы, беспарадкавы рух (часцінак вадкасці або газу).
турката́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. туркатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
турката́ць, ‑коча; незак.
Разм. Утвараць характэрныя для галубоў гукі; буркаваць. Ужо маланка слепіць вочы, а дзед спакойна кажа мне: — Хаціны, дзе трубач туркоча, пярун ніколі не кране... Вялюгін. Туркоча голуб на задвор[ку]. Калачынскі. Тарахцець (пра гукі машыны ў час работы). Машына аддавала, здаецца, апошнія сілы — нешта ў ёй туркатала, ірвалася, шыпела. Пестрак. Раптам апоўначы, чуем, над борам У небе туркоча наш самалёт. Тарас.
ту́ркаўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.
Птушка атрада галубоў з бурым апярэннем без металічнага бляску. Чуваць буркатанне туркавак. «Беларусь».
ту́ркі, ‑аў; адз. турак, ‑рка, м.; турчанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. турчанкі, ‑нак; ж.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Турцыі.
туркме́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да туркменаў, які належыць, уласцівы ім. Туркменская мова.