грунт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Верхні пласт зямлі; глеба. Высадзіць памідоры ў адкрыты грунт. □ Пад нагамі адчуваўся трывалы, увесь у купінах грунт. Мележ. // Цвёрдае дно натуральнага воднага басейна; глеба марскога, рачнога і пад. дна. Донны грунт. □ Нераст [ментуза] адбываецца пад лёдам на глыбіні ад 1 да 2,5 метра пераважна на камяністым або пясчаныя грунце. Матрунёнак.
2. Пласты зямлі, якія знаходзяцца пад глебай. Вывучэнне саставу і ўласцівасцей грунтоў — задачы інжынерна-геалагічных даследаванняў. □ У зямлі ёсць такія грунты, дзе вада спыняецца, не ідзе далей. Колас.
3. перан. Тое галоўнае, на чым асноўваецца што‑н. Хоць матэматыка грунт усяму на свеце, але Юлька на гэтым «грунце» яшчэ слаба трымаецца. Бядуля.
4. Слой рэчыва, якім пакрыта палатно, дошка і пад., прызначаныя для жывапісу ці графікі. Нанесці грунт.
5. Састаў, якім пакрываюць паверхню, рыхтуючы яе для жывапісу ці афарбоўкі; грунтоўка.
•••
Выбіць грунт з-пад чыіх ног гл. выбіць.
Траціць грунт пад нагамі гл. траціць.
[Ням. Grund — глеба, аснова.]
грунтава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. грунтаваць.
грунтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1. Асноўвацца, базіравацца. Беларускі правапіс грунтуецца на двух прынцыпах пісьма: фанетычным і марфалагічным. Юргелевіч. Існаванне і развіццё грамадства грунтуецца на працы народных мас. Лушчыцкі.
2. Зал. да грунтаваць.
грунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
1. Асноўваць, базіраваць. Грунтаваць вывады на правераных даных.
2. Пакрываць грунтам (у 5 знач.). Грунтаваць мэблю.
грунтавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да грунту (у 1 знач.). Грунтавая дарога. Грунтавыя воды.
2. Які мае адносіны да грунту (у 5 знач.). Грунтавыя фарбы.
грунтазна́ўства, ‑а, н.
Частка інжынернай геалогіі, якая вывучае грунты з пункту погляду магчымасці будаўніцтва на іх розных аб’ектаў.
грунтаме́р, ‑а, м.
Прылада для даследавання ўласцівасцей грунту. З дапамогай механічнага грунтамера даследаваўся грунт Месяца.
грунтва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
Тое, што і ватэрпас.
грунто́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для грунтоўкі (у 1 знач.). Грунтовачны састаў.
грунто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. грунтаваць.
2. Тое, што і грунт (у 5 знач.). Клеявая грунтоўна. Масляная грунтоўна.