Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

грузапад’ёмнасць, ‑і, ж.

Гранічная здольнасць механізма паднімаць цяжкі груз. // Колькасць грузу, на перавозку або падыманне якога разлічаны вагон, аўтамабіль, ліфт і пад.

грузапад’ёмнік, ‑а, м.

Прыстасаванне, якое служыць для падымання грузаў.

грузапад’ёмны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для падымання грузаў. Грузапад’ёмны кран.

грузападыма́льнасць, ‑і, ж.

Тое, што і грузапад’ёмнасць.

грузападыма́льнік, ‑а, м.

Тое, што і грузапад’ёмнік.

грузападыма́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і грузапад’ёмны.

грузапато́к, ‑у, м.

Масавы, бесперапынны рух грузаў па шляхах зносін.

грузатаксі́, нескл., н.

Грузавое таксі.

грузаўлада́льнік, ‑а, м.

Уладальнік грузу (у 2 знач.).

грузд, ‑а, М ‑дзе, м.

Грыб з шырокай белай увагнутай шапачкай і кароткай тоўстай ножкай.