Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

графі́н, ‑а, м.

Шкляная пасудзіна з вузкім доўгім горлам для вады або віна.

[Ад іт. caraffina.]

графі́ня, ‑і, ж.

Жонка або дачка графа.

графі́т, ‑у, М ‑фіце, м.

Мінерал цёмнага колеру — найбольш устойлівая разнавіднасць вугляроду (скарыстоўваецца для вырабу карандашоў, вогнетрывалых тыгляў і пад.).

[Ням. Graphit.]

графі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да графіту. Графітныя матэрыялы. // Зроблены з графіту, з графітам. Графітны аловак.

графі́ці, нескл., мн.

Старажытныя надпісы бытавога або культавага зместу, надрапаныя на сценах будынкаў, прадметах бытавога прызначэння і пад.

[Іт. graffiti.]

графі́ць, ‑флю, ‑фіш, ‑фіць; незак., што.

Разлінейваць на графы (у 1 знач.). Графіць паперу.

графі́чны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да графікі. Графічнае мастацтва. Графічнае абазначэнне слова.

графі́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Выражаны пры дапамозе графіка ​1, паказаны з дапамогай чарцяжу. Графічны метад рашэння задач.

...графія, ‑і, ж.

Другая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць: а) назвы навук, што апісваюць прадмет, паказаны ў першай частцы слова, напрыклад: геаграфія, лексікаграфія, этнаграфія; б) назвы розных кідаў графічнай перадачы чаго‑н. спосабам, паказаным у першай частцы, а таксама тых прадпрыемстваў, у якіх скарыстоўваюцца названыя спосабы, напрыклад: літаграфія, ксілаграфія.

[Ад грэч. graphō — пішу.]

графле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. графіць.

графлёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад графіць.

2. у знач. прым. Разлінеены на графы, з графамі. Графлёная папера.