Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вуллёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вулля. Вуллёвах рама.

вульга́рнасць, ‑і, ж.

Пошласць, грубасць.

вульга́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Пошлы, непрыстойны, грубы. Вульгарны танец. Вульгарны выраз.

2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу. Вульгарны матэрыялізм. Вульгарны сацыялагізм. □ — Мастацтва не можа цярпець вульгарнай просталінейнасці, — сказаў .. [мастак] прыяцелю і ступіў крок наперад, даючы зразумець, што галоўнае сказана ім. Скрыган.

[Ад лац. vulgaris — агульнанародны.]

вульгарызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вульгарызаваць.

вульгарызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) вульгарным (у 2 знач.).

2. толькі незак. Зал. да вульгарызаваць.

вульгарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Падаць (падаваць) у груба спрошчаным, скажоным выглядзе.

вульгарыза́тар, ‑а, м.

Той, хто вульгарызуе што‑н. Вульгарызатары ад літаратуры.

вульгарыза́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вульгарызатарства. Вульгарызатарская крытыка. Памылкі вульгарызатарскага характару.

вульгарыза́тарства, ‑а, н.

Вульгарызацыя чаго‑н.

вульгарыза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вульгарызаваць.